Юраўскі карагод

Общая информация


Дата 06 мая 2023
Предлагаем Проживание 1-2 дня

Описание


Вясновы абрад «Юраўскі карагод» праводзіцца жыхарамі вёскі Пагост, размешчанай за 9 км ад Турава ў Дзень святога Георгія (на Юр’я). Традыцыйны абрад складаецца з двух этапаў. У першы – у двор, на пашу, упершыню пасля зімы выводзяць жывёл (коней, кароў, коз, авечак) з адрын. Другі ўключае шэраг цырымоній, у тым ліку выпечку і раздачу абрадавага хлеба (“карагод”) шэсце на поле і ахвярнае пахаванне “чорнага” хлеба. Абрад «Юраўскі карагод» з Пагоста ў 2019 годзе быў унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове. Носьбіты традыцыйнага абраду, жыхары Пагоста, паступова старэюць, а моладзь пакідае гэтыя мясціны. Ёсць асцярогі, што аб гэтай традыцыі хутка ўсё забудуцца.

Фотографии